Перевод замечательного фанфика "Ante diem", автором которого является tostermeister. Буду благодарен за уточнения и замечания.
Пераклад цудоўнага фанфіка "Ante diem", аўтарам якога з'яўляецца tostermeister. Буду ўдзячны за ўдакладненні і заўвагі.
- Старына Філч губляе форму. Здае, небарака. Нават не паспеў празнаць, што адбываецца. Пара на пенсію, котак яб... разводзіць.
Яны сядзяць вакол спіртавой гарэлкі, скрыжаваўшы ногі па-індзейску. Хаціна жыве сваім унутраным жыццём; штось паскрыпвае, уздыхае, свішча і шамаціць. Ідэальнае гукавое суправаджэнне напярэдадні Дня ўсіх святых.
- Чорная, чорная няўдзячнасць, Потэр! Мы, між іншым, павінны праставіцца Філчу за гэтую незабыўную магчымасць нарэшце зладзіць сапраўднае зборышча. Гэтым разам ніякіх жанчын з рудымі валасамі.
Сірыюс няўхвальна глядзіць на Джэймса.
- Хто б казаў, а? Вось хто б казаў?
- Не. Звольніце мяне. З гэтым усё. Скончана, - Сірыюс ставіць побач з гарэлкай велізарную бутлю, заткнутую марлевым коркам, і любоўна абгладжвае яе пузаты бок. – Ніякіх жанчын, мая задача –сусветная рэвалюцыя. Так што цяпер мы будзем піць і праслаўляць дух марадзёрства . Піць - ключавое слова, спадарства! Выварочвайце кішэні, я ведаю, у вас было.
Джэймс вымае бутэльку Огдэнскага з кішэні мантыі, Рэмус, уздыхнуўшы, выстаўляе дзве баклагі грапы, з недатыкальных французскіх запасаў, папаўняемых толькі летам, калі ён на месяц кладзецца ў клініку пры інстытуце лікантралогіі ў Тулузе.
- А што нам прынёс наш кватэрмайстар Піцкі?
- Што Мерлін паслаў, - адказвае Пітэр, выкладваючы харчы, якія замотаны ў абрус: шчодрасць дамавікоў не мае межаў, асабліва ў тым, што тычыцца пірагоў з вантробамі і сэндвічаў з ростбіфам.
- Хупавы абарот. Так кажа твая бабуля? - Сірыюс выхоплівае лусту вяндліны з-пад носа ў Джэймса і адпраўляе ў рот.
- Так кажа мая матуля! - абураецца Пітэр; ягоны голас даўно зламаўся, але ніжэй не стаў – нучыста піск пацука.
- Рукі прэч, Мягкалап. Мама Хваста - святая жанчына, ідэал, наша Прыўкрасная Дама, La belle dame sans... як будзе па-французску «булачкі з карыцай» ?
- Як «вучы мову, лашара». Мама Піта - гэта выдатная дама з булачкамі. Не-не, Хвост, я меў на ўвазе не тыя булачкі! Хоць гэтыя, спадзяюся, у яе таксама ёсць.
Рэмус, з-за сваёй бескарыслівасці пажыццёва прызначаны чашнікам, працягвае Пітэру кружку з мандрагораўкай, фірмовай настойкай Сірыюса:
- Гэта зайздрасць , дружа. Зайздрасць і няўдзячнасць. Нікому з іх не рыхтуюць шасціпавярховы пластовы торт з нагоды заканчэння семестра без «Слаба».
- Не слухай ты! Пра што наогул думаў Напалеон, калі дазволіў назваць сваім імем гэты нікчэмны кавалак цеста, гэтую жратву для слабых духам, жанчын і дзяцей? Хіба так ўваходзяць у гісторыю? Калі я стану знакамітым, торт «Мягкалап» яшчэ пакажа вам, смактункі, як людзі жывуць. Ён будзе з мяса. З мясной праслойкай.
- І з сабачым кормам, - дадае Джэймс, выбіваючы з бутэлькі апошнія кроплі.
- І з бруднымі шкарпэткамі, - уздыхае Рэмус.
- І з падлівай з слізэрынцаў. - Пітэр ўжо дараваў Сірыюсу; ў ягоным уяўленні, Юпітэру дазволена ўсё.
Сірыюс глядзіць на ўсіх, хто сядзіць вакол гарэлкі Марадзёраў, з выглядам палкаводца перад бітвай:
- І за гэта, браты, сябры, паплечнікі, трэба неадкладна выпіць!
***
- Нармальна, што ў мяне ў шклянцы накіп? - пытаецца Пітэр, працягваючы весела хіхікаць .
- Гэта асадак, - аўтарытэтна заяўляе Сірыюс, прываліўшыся да раздрапанай канапы. - Нармалёва. Я фільтраваць не стаў, жабараслі на малацэ трэба выварваюць якасна, так што хай лепш з мандрагорай ў спірце пастаяць, больш карысна.
- Спадзяюся, мы будзем жыць. Хаця б часткова, - паведамляе Джэймс ў паветра, калыхаючы густую зялёную жыжку на дне конаўкі.
- Надзея памрэ пасля вас, - прагназуе да агіды цвярозы Рэмус, які яшчэ на пятым курсе,дзякуючы свайму нечалавечаму метабалізму,атрымаў мянушку «Луні Дзесяць Пінтаў» .
Джэймс круціць шклянку і так і сяк, не зусім валодаючы ўласнымі рукамі:
- А прышпільна. Гэтая дрэнь глейкая такая, як кававая гушча. Можна паваражыць, напэўна. Да паўночы справа ідзе.
- Наша штатная сібіла гатовая ўстаць да станка? - пытаецца Сірыюс.
Яны з Джэймсам пераглядаюцца, абменьваюцца ўсмешкамі, крыўляюцца; усё іх сяброўства - як бясконцае ваганне, кожны погляд - каталізатар . Імгненні, трэск бікфордава шнура, і соннага тлуму як і не было: Джэймс драпіруецца ў абрус, увасабляючы бабку - вясталку, Сірыўс радасна брыдкасловіць, Пітэр рагоча, Рэмус дае кароткую гістарычную даведку на тэму «Быт і адзенне ў Старажытнай Грэцыі» .
- У чаргу па росце станавісь! Вас шмат, я адна! - лямантуе прадракальніца, папраўляючы абрус, якіспаўзае на вочы.
Рэмус адкашліваецца:
- Гэта мне нагадвае сцэну з «Джэйн Эйр», калі...
Джэймс уздыхае і закатвае вочы, Пітэр пырхае, Сірыюс трагічна прыкладвае далонь да ілба:
- Луні, Луні, што з табой рабіць? Мы ж не чулі гэтага, праўда?
- Не чулі, - згаджаецца Пітэр, пастукваючы Рэмуса па спіне.
- Ну як мы можам выпусціць нашага малога ў вялікі свет, Сірыюс? Ён яшчэ не навучыўся хаваць, што любіць містэра Дарсі і вяжа чэпчыкі ў вольны час.
- Не блытайце Джэйн Эйр і Джэйн Остэн, шаноўная вядзьмарка.
- Ах вось як размаўляюць з работнікамі эзатэрычнага фронту? Тады ты атрымаеш прадказанне апошнім, - Джэймс падбіраецца і папраўляе акуляры, як бы мовіць, семдзесят кілаграм абражанай цнатлівасці.
- Будзьце ласкавы, містэр Пэцігру, вашу мужную руку. Лапу давай, Піт. Першым абслугоўваем тых, хто сядзеў ціха.
- А гушча як жа?
- Мы практыкуем гнуткі падыход да кліента.
Наўрад ці Джэймс сапраўды глядзіць на ягоную далонь.
- Так ... Што тут у нас... Суду ўсё ясна, месір Хвост! Лінія жыцця ў вас перакрыжоўваецца з лініяй падбародка, а пагорак Марса напоўз на чыгуначны насып. Вы станеце героем!
Па кругламу, адкрытамутвару Пітэра можна чытаць эмоцыі, як па кнізе: збянтэжанасць, страх, здзіўленне, недавер, бязмежнае захапленне. Джэймс не так ужо часта робіць яму падобныя сюрпрызы, але, бачыць Мэрлін, гэта добры ўчынак. Рэмус зачаравана глядзіць на іх: абрус Джэймса здаецца тогай патрыцыя, пляма джэма на грудзях Пітэра - ордэнам.
- Героем камедыі? - ляніва ўдакладняе Сірыюс. Ён любіць сумленнасць і не любіць гульню ў паддаўкі .
- Ідзі ты. Скептык. Мы яшчэ паглядзім, што табе свеціць. Не, Піт стане сапраўдным героем, без дурняў .
- Як Дамблдор? - Пытаецца Пітэр дрыготкім голасам, узіраючыся ў сваю далонь у пошуках лініі жыцця і ўзгорка Марса.
- Менавіта, і нават лепей. Як Мэрлін. Або, не ведаю, як Нуаду. Сапраўды! Піт будзе змагацца ў бітве стагоддзя і пераможа ўсіх ворагаў.
- Нуаду - гэта які? - удакладняе пачырванелы Хвост, які дрэнна памятае ірландскую гісторыю.
- Які перамог фамораў, і якому Дыяну Кехт прымайстраваў руку, - адказвае Рэмус, даючы волю сіндрому энцыклапедычнага слоўніка.
- Так, заваёўнік, рухайся, мая чарга! - Сірыюс беспардонна ўкліньваецца паміж Пітэрам і Джэймсам і абхапляе Джэймса за шыю. - Ну, салодкая мая дзяўчынка, што ты для мяне падрыхтавала?
- Штурхель па ядрах, - змрочна адказвае вясталка. - Конаўку сваю давай.
Джэймс нахіляецца над гарэлкай і прыжмурваецца:
- Я бачу тут... Пляма. Дзве плямы. Ці значыць гэта, што ваша гонар будзе заплямлены, месір Мягкалап?
- Ты ў нас за медыума, ты і думай.
- Адна пляма падобнаяда... Не, я здаюся. Патрэбны кансіліум.
Рэмус зазірае ў кружку праз плячо Джэймса, Пітэр спрабуе адштурхнуць Сірыюса.
- Зверху цыцкі.
- О, хогвартскі клуб аматараў грудзей і яго нязменны старшыня містэр Пэцігру!
- У Сірыюса адрастуць цыцкі?
- Спадарства, спадарства! Якія, гхм, цыцкі, гэта вэлюм.
- Луні, у цябе нават асацыяцыі як у Джэйн Остэн-Эйр.
- Добра, маўчу.
- Не крыўдуй, яшчэ чатыры дні, і ты яму задасі жару. Не, Піт, гэта не цыцкі, але хіба вэлюм? Можа, прасціна? Абрус? Жалюзі? Ануча нейкая, карацей. А другая пляма - гэта...
- Певень !
- Ці не, у яго ногі; манцікора?
- Гіпагрыф!
- Бінга! Такім чынам, падсумоўваючы: містэр Блэк, вы запляміце свой гонар, выйшаўшы замуж за гіпагрыфа.
Сірыюс рыхтуе годны адказ, але ў выніку абмяжоўваецца штурхялём і далучаецца да агульнага рогату.
- Чакаю сваёй чаргі, - нагадвае Рэмус, пакуль Сірыюс налівае Джэймсу міравую.
- Хвілінку, вяшчун, трэба прачысціць аптычныя восі трэцяга вока, - Джэймс сцягвае з сябе абрус і ўскудлачвае валасы. - Такім чынам... Рысы твайго твара кажуць аб тым, што...
- Фрэнолаг сярод нас! Шарлатанства! - Сірыюс запускае ў аўгура канапавай падушкай, з якой воблакам ляціць пух. Падобна на тое, што яе ўжо не раз пажаваўзлосны буйны драпежнік.
- Кажуць пра тое, што нават у конкурсе агідных насоў ў мяне ганаровае другое месца?
- Яны пра гэта маўчаць, Рэмус, - дыпламатычна заяўляе Мягкалап. - Наш аракул выдахся! Хочаш прароцтва за паўкошта? Глядзі, як гэта робіцца: табе перападзе самая крутая дзяўчынка на свеце, якая будзе любіць твой нос, як самую сябе, во! І будзеце вы жыць доўга і шчасліва да канца сваіхдзён, і ўсё такое, фанфары, вясельны марш, мы з гіпагрыфам будзем сведкамі.
- На мыла гэтага самазванца, але з агульнай сутнасцю згодны, - уставіў Джэймс, якога замучыла ікаўка.
- Ды вы фантаст, месір Мягкалап, - уздыхае Рэмус і працягвае Сірыюсу сэндвіч. - За працу тваю праведную. А Джэймсу?
- А што яму прадказваць ? І так ясна, аленем быў - аленем і памрэ.
- Давайце вып'ем? - прапануе Пітэр, заўважаючы агульны настрой.
Джэймс з цяжкасцю падымаецца і, хістаючыся, устае, узносячы кружку да столі.
- Аб'яўляю тост!
- Слухаем капітана! –шалёна гарлапаніць Сірыюс, Рэмус выбівае барабанны дроб, а Пітэр дудзіць, паказваючы горан.
- Радавыя! Сёння асаблівы дзень! Давайце напружым наш розум - я кажу не пра цябе, Луні - і запомнім яго назаўжды. У Хоге мы ці не ў Хоге, любімся з гіпагрыфам ці не... Я да вас звяртаюся, містэр Блэк! Але сябры - гэта святое. За нас! За Марадзёраў! Мы – нязломныя!
Сірыюс, адчайна фальшывячы, зацягвае гімн школы, і старыя ходзікі б'юць дванаццаць. Надыходзіць першае лістапада тысяча дзевяцьсот семдзесят сёмага года.